Прэм’паведамілі ўер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запрасіў групу кампаній «Аль Хабтур» (ААЭ) да ўдзелу ў інвестыцыйных праектах Беларусі,
Умовы партнёрства абмяркоўваліся ў час перагавораў кіраўніка беларускага ўрада са старшынёй праўлення групы кампаній «Аль Хабтур» Халафам аль Хабтурам, якія прайшлі 24 лютага.
Эмірацкі бок выказаў цікавасць да ўдзелу ў буйных інфраструктурных праектах у Беларусі. Таксама адзначана магчымасць прыцягнення да сумеснай работы
Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі візіту ў Беларусь экспертаў групы кампаній«Аль-Хабтур» для прадметнага абмеркавання перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс.
Група кампаній «Аль Хабтур» ахоплівае розныя сферы бізнесу: будаўніцтва, гасцінічную гаспадарку, аўтамабільны комплекс, нерухомую маёмасць, адукацыю, страхаванне і выдавецкую індустрыю. У ёй заняты больш як 40 тыс. чалавек. Будаўнічае падраздзяленне кампаніі з’яўляецца адным з буйнейшых забудоўшчыкаў на Блізкім Усходзе. У яго актыве больш як 30 буйных дзяржаўных кантрактаў. Кампанія прымала ўдзел у будаўніцтве сучаснага тэрмінала ў Дубайскім аэрапорце, а таксама шэрагу буйных гасцініц. У ліку апошніх праектаў кампаніі — будаўніцтва комплексу «Жамчужына Дубая» коштам $1,33 млрд.
Аўтамабільная падраздзяленне кампаніі мае эксклюзіўныя дылерскія правы на такія вядомыя маркі, як «Бэнтлі», «Бугаці», «Астан Марцін», «Мітсубішы».
Група кампаній «Аль Хабтур» актыўна інвесціруе ў замежныя рынкі. Рэалізуе буйныя праекты ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Ліване, Іарданіі, Катары, Егіпце. Пасля зліцця з аўстралійскай кампаніяй «Лейтан Груп» «Аль Хабтур» пашырыла сферу дзейнасці па такіх напрамках, як энергетыка, дарожнае будаўніцтва, нафтахімія, здабыча карысных выкапняў.
Узначальвае групу кампаній «Аль Хабтур» эмірацкі бізнесмен Халаф