Расія выказвае шкадаванне ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюзам санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў,заявіў журналістам 27 лютага ў Маскве кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД, намеснік кіраўніка дэлегацыі РФ у ПАСЕ Леанід Слуцкі.
«Расія не стамляецца паўтараць: гэта дэструктыўны падыход», — цытуе Слуцкага РІА Новости.
Нагадаем, 27 лютага ў Бруселі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС прынята рашэнне ўключыць яшчэ 21 беларускага чыноўніка ў спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі Еўрасаюза.
Паводле слоў Слуцкага, рэжым санкцый толькі ўзмацняе ізаляцыю Беларусі, што не спрыяе прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў.
«Такім чынам, Беларусь, якая з’яўляецца для Расіі брацкай дзяржавай, застаецца
Дэпутат заклікаў да аднаўлення дыялогу і адмовы ад мовы ўльтыматумаў у дачыненні да Мінска. «Найлепшым сродкам для гэтага стане аднаўленне гасцявога статусу для Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы», — сказаў ён.