Каментуючы факт, што Славенія заблакавала ўключэнне беларускага бізнэсмена Юрыя Чыжа ў спіс неўязных, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў: «Гэта сумны дзень для Еўрасаюза, бо эканамічныя інтарэсы адной з краінаў-сябраў ЕС аказаліся важнейшымі, чым патрэба паўплываць на прэзідэнта Лукашэнку дзеля вызвалення палітвязняў».

На сваёй старонцы ў Твітары міністр Сікорскі напісаў:

«Спадзяюся, што госці гатэля «Кемпінскі» ў Мінску хоць на момант задумаюцца пра палітычных вязняў Беларусі, які гніюць у турме, каб ім было ўтульна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?