Фота Андрэя Лянкевіча
Тэлевядоўца аб сёлетнім ураджаі на фоне жытнёвых каласоў:
— Хлеб у беларусаў заўсёды лічыўся другой галавой.
***
З выступу галоўнага доктара наркадыспансэра:
— У нас у стране ня ўсе п’яніцы і алкаголікі. Ешчо давольна многа людзей, каторыя ходзят на работу, учацца ва ўчэбных заведзеніях.
***
Вядоўца абласнога радыё аб мерапрыемстве, прысьвечаным барацьбе з тытунём:
— Кожны, хто праходзіў па вуліцы Ленінскай, меў магчымасьць штурхнуць гіру, паскакаць на скакалцы. Усе дзеяньні суправаджаліся песьнямі.
***
На цэнтральнай вуліцы Магілёва БРСМ зладзіў акцыю «Моладзь супраць СНІДу».
Зьвечарэла. Прымусова сагнаныя школьнікі разьбегліся. Ля сцэны не засталося нікога, апроч двух міліцыянтаў.
— А працяг нашага сьвята адбудзецца ў памяшканьні дыягнастычнага цэнтру, — голасна абвяшчае вядоўца.
Выпадковы мінак, ідучы з работы:
— Інцярэсна, і што ж ета за празьнік такой?
***
Міліяцыянт выступае на гарадзкой тэлевізіі. Размова ідзе аб крадзяжах на лецішчах:
— От, што такое пенсіянер? Ета ужэ зрэніе не тое і нікакога устрашаюшчага эфекта для злоумышленьнікаў!
***
Чыноўнік ад адукацыі ў радыёэтэры:
— Атэстат зрэласьці абясцэніўся. І ў рэзультаце чацьвёртая чэцьверць палучылася какая-то расхрыстаная.
***
З напісанага.
Рэклямная шыльда ў Бабруйску:
— Крама «Экзотык»! Заўсёды ў продажы сьвежае сала і мяса.
***
Надпіс на грамадзкай прыбіральні:
«Туалет. Услугі платные».
Напісаць напісалі, а сьпіс паслуг дадаць забыліся.
***
Стандартнае месца адпачынку на прыродзе непадалёк ад Чачэвіцкага вадасховішча. Альтанка, столік, драўляныя грыбкі, вялізны размаляваны камень. Надпіс на здаравезнай шыльдзе «Экалёгія прыроды — экалёгія душы!».
За якіх пятнаццаць-дваццаць мэтраў жоўта-чорныя трохкутнікі папярэджваюць аб радыяцыйнай небясьпецы. А па ўзбоччы дарогі валачэцца спакутаваны дзядзечка з трыма пляшкамі чарніла. Дзьве — у руцэ, адна — пад пахай.
На фота: дошка гонару слонімскага ЖЭСу.