Часопіс Foreign Policy прааналізаваў крымінальную статыстыку і вызначыў, у якіх гарадах планеты здараецца больш за ўсё забойстваў на 100 тысяч чалавек насельніцтва.

Безумоўнае лідарства ў 2012 г. трымае Лацінская Амерыка. Напрыклад, крымінальны паказчык горада С’юдад-Хуарэс (Мексіка) — 191 забойства. Тут бесперапынную крывавую барацьбу вядуць наркакартэлі, што перапраўляюць какаін у ЗША.

Другое месца займае венесуэльскі Каракас. Толькі па афіцыйных дадзеных тут здараецца 130 забойстваў. Па неафіцыйных — да 190 на 100 тысяч чалавек насельніцтва за год.

3-е месца — у гватэмальскага Сан-Педра-Сула (119 забойстваў).

У рэйтынгу часопіса Foreign Policy з дзесяці гарадоў планеты шэсць — гэта Лацінская Амэрыка. Два — мегаполісы ЗША: Новы Арлеан і Дэтройт.

Афрыканскі кантынент прадстаўляе Кейптаўн. Акеанію — горад Порт-Морсбі з Папуа-Новай-Гвінеі.

Крытыкі гэтага крымінальнага рэйтынгу падкрэсьліваюць, што часопіс Foreign Policy не можа ведаць сапраўдную статыстыку па некаторых гарадах свету, як, напрыклад, Масква. І шакуючая рэчаіснасць шмат дзе наўмысна ўтойваецца і прыфарбоўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?