Сумесны запуск расійскага і беларускага спадарожнікаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі, які некалькі разоў адкладаўся з-за неналежнай падрыхтоўкі касмічных апаратаў, намечаны на чэрвень, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў ракетна-касмічнай галіне.

«Старт „Канопуса-В“ і беларускага касмічнага апарата (БКА) плануецца 7 чэрвеня. Але, улічваючы неаднаразовыя затрымкі запуску, звязаныя з праблемамі пры выпрабаваннях спадарожнікаў, гэтая дата, хутчэй за ўсё, не з’яўляецца канчатковай», — заявіў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0