У адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 7 лютага № 46 пачаўся прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, мерапрыемствы чарговай прызыўной кампаніі пройдуць у адпаведнасці са змененымі тэрмінамі прызыву і адпраўкі грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы. Калі раней яны ажыццяўляліся два разы на год — у красавіку-ліпені і кастрычніку-студзені, то з 2011 года яны перанесены на люты-май і жнівень-лістапад. Такім чынам, чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу будзе праходзіць у лютым-маі гэтага года.

Зараз ажыццяўляецца разлік камплектавання злучэнняў і воінскіх часцей, распрацоўваюцца планы вывучэння, адбору і адпраўкі грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Вывучэнне і адбор грамадзян, якія прызываюцца на тэрміновую ваенную службу, у ваенкаматах будзе праходзіць з 28 сакавіка па 11 мая.

Адпраўка грамадзян у войска прызначана на 15–29 мая.

Усяго ў злучэнні і воінскія часці Узброеных сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць прыкладна 10 тысяч чалавек. Прызыву грамадзян на службу ў рэзерве ў лютым-маі гэтага года не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?