Візавыя абмежаванні Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі неэфектыўныя, а з улікам таго, што Захад не пойдзе на эканамічныя санкцыі, неабходна шукаць новыя формы ўздзеяння на беларускія ўлады, каб вырашыць галоўную на сёння задачу — вызваліць асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года, заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс».

На яго думку, палітыка візавых санкцый не можа быць эфектыўнай. «Ёсць дэманстрацыя маральнай пазіцыі Еўразвяза, яна не накіравана ні на якія змены, гэта не вядзе да вызвалення людзей», — сказаў былы кіраўнік штаба кандыдата ў прэзідэнты Някляева.

Дзмітрыеў схіляецца да таго, што «Еўрасаюз не пераходзіў, не пераходзіць і ніколі не пяройдзе гэтую «чырвоную лінію — эканамічную [па ўвядзенні эканамічных санкцый]. «Гэта неабходна прыняць як факт, перастаць з гэтай нагоды ліць слёзы і ўскладаць ўсе надзеі», — сказаў Дзмітрыеў, звяртаючыся да нядаўніх папярэджанняў Аляксандра Лукашэнкі на адрас Захаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?