Медыкі рэспубліканскай Віленскай універсітэцкай бальніцы спрабуюць стабілізаваць стан здароўя старшыні Літоўскай народнай партыі Казімеры Прунскене. Па дадзеных Delfi,

пасля апоўдня медыкам удалося спыніць працэс ацёку мозгу, аднак пачаліся праблемы з сэрцам.

«Мне апошні раз тэлефанавалі каля гадзіны або каля паловы другой і сказалі, што ацёк спыніўся, пачаліся праблемы з сэрцам. Больш нічога не ведаю. Сам працэс ацёку мозгу спынены, праведзена аперацыя, але пачаліся праблемы з cэрцам», — сказала сябар сям’і К.Прунскене.

Стан экс-прэм’ера Літвы Казіміры Прунскене ў панядзелак увечары пагоршыўся, яна была перавезена ў іншую бальніцу.

Яе мозг пачаў ацякаць, і спатрэбілася нейрахірургічнае ўмяшанне, таму К.Прунскене перавезлі ў Віленскую ўніверсітэцкую бальніцу хуткай дапамогі, у якой працуюць моцныя нейрахірургі.

Факт шпіталізацыі пацвердзіла прэс-прадстаўнік гэтай бальніцы Ванда Грыгалюнене.

Паводле яе слоў, медыкі не будуць каментаваць стан пацыенткі — такая воля блізкіх К.Прунскене.

Нагадаем, што ў нядзелю Казіміра Прунскене была шпіталізавана ў Сантарышкскую клініку, дзе ў яе дыягнаставалі інсульт.

***

Казіміра Прунскене (пры нараджэнні Станкевіч/літоўскае — Станкевічутэ) нарадзілася 26 лютага 1943 года ў Свянцянскім павеце.

К.Прунскене з’яўляецца падпісантам Акта аб незалежнасці Літвы, была першым прэм’ер-міністрам незалежнай Літвы. Пасаду прэм’ер-міністра яна займала з сакавіка 1990 па студзень 1991 года,

аднак яе дзейнасць палітыкі ацэньваюць неадназначна.

Зараз К.Прунскене ўзначальвае Літоўскую народную партыю, раней яна была старшынёй Саюза сялян-народнікаў, да гэтага была сябрам партыі Новай дэмакратыі і Жаночай партыі.

На працягу ўсёй палітычнай кар’еры К.Прунскене адчувала цень магчымага супрацоўніцтва з КДБ,

аднак палітык заўсёды адмаўляла сувязі з савецкімі спецслужбамі,
Галоўны адміністрацыйны суд Літвы прыняў канчатковае рашэнне па гэтай справе, якое было станоўчае да К.Прунскене.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?