Беларусь не панясе сур’ёзных фінансавых страт як арганізатар чэмпіянату свету 2014 года, у выпадку яго адмены. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў сераду заявіў начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Мінгарвыканкама Аляксей Пракаповіч.

«Ніякіх сур’ёзных страт Мінск не панясе, бо ўсе мерапрыемствы, звязаныя з добраўпарадкаваннем горада, будаўніцтвам лядовай арэны і транспартных развязак, закладзеныя ў генеральны план горада», — адзначыў А.Пракаповіч.

Як паведамлялася раней, менеджар Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Шыман Шэмберг і кіраўнік шведскай секцыі Amnesty International Ліза Берг выступілі з прапановай зноўку разгледзець магчымасць пазбаўлення Беларусі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі года 2014 года.

Зрабіць гэта магчыма толькі на Кангрэсе ІІХФ, які адбудзецца ў маі гэтага года ў Хельсінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?