Паслы Літвы і Венгрыі -- Эдмінас Багдонас і Ферэнц Контра -- пасля нарады ў пасольстве Францыі, photo.bymedia.by

Паслы Літвы і Венгрыі -- Эдмінас Багдонас і Ферэнц Контра -- пасля нарады ў пасольстве Францыі, photo.bymedia.by

Пасол Польшчы Лешэк Шарэпка ўжо выехаў з Беларусі, паведаміў прэс-сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора пакуль застаецца ў Мінску, яна, як адзначылі ў прадстаўніцтве, пакіне Беларусь да канца дня.

Нагадаем, менавіта гэтых двух дыпламатаў беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый».

Такая мера была прынятая ў адказ на рашэнне Рады ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

Краіны Еўрасаюза адрэагавалі на дзеянні беларускіх уладаў адкліканнем паслоў з Мінска. Такое рашэнне было прынята ўчора позна ўвечары на экстранай нарадзе камітэта па палітычных пытаннях ў Брусэлі.

Паслы ўсіх краін ЕС у Мінску плануюць да канца сённяшняга дня выехаць з Беларусі. Перад ад’ездам яны сабраліся на кансультацыі ў пасольстве Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?