На амэрыканскія гарады Энтэрпрайз (Enterprise) і Мілерз Фэры (Millers Ferry) ў Штаце Алабама ў чацьвер абрынуліся магутныя тарнада. Паводле папярэдніх зьвестак ад мясцовых уладаў у выніку стыхіі загінулі 13 чалавек і больш як 40 трапілі ў больніцы з траўмамі.

У Энтэрпрайзе ахвярамі тарнада сталі восем чалавек. Усе яны загінулі пад абломкамі будынку школы, у якой падчас тарнада ішлі заняткі. Пад заваламі яшчэ застаюцца дзеці, іх шукаюць ратавальнікі.

Паводле ацэнак мэтэаролягаў, на паўднёвым усходзе і ў цэнтральных раёнах ЗША цяпер у атмасфэры склаліся такія ўмовы, што магчыма чакаць узьнікненьня да 50 тарнада.

Паводле newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0