«Расклад сілаў на кангрэсе зусім не адпавядае таму, што мы маем у Беларусі. Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход. Калі пралічыць, якія будуць там прынятыя рашэньні, — яны будуць не праэўрапейскія, яны могуць быць не пранезалежніцкія. Таму я за перагляд таго, хто мае права паехаць на кангрэс».

Былы кандыдат у прэзыдэнты выступіў перад грамадзкімі і партыйнымі актывістамі Магілёва. Мілінкевіч чарговы раз паўтарыў сваю пазыцыю адносна Кангрэсу дэмакратычных сілаў і лідэрства ў дэмакратычнай кааліцыі.

Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што ня супраць правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў і гатовы ўдзельнічаць у ім — але пры ўмове празрыстасьці працэдуры вылучэньня дэлегатаў.

На думку Мілінкевіча, склад удзельнікаў кангрэсу не адпавядае чаканьням бальшыні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху:

«Расклад сілаў на кангрэсе зусім не адпавядае таму, што мы маем у Беларусі. Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход. Калі пралічыць, якія будуць там прынятыя рашэньні, — яны будуць не праэўрапейскія, яны могуць быць не пранезалежніцкія. Таму я за перагляд таго, хто мае права паехаць на кангрэс».

А.Мілінкевіч: «Той склад кангрэсу, які ёсьць сёньня, хутчэй за ўсё прыме рашэньне пра пераарыентацыю беларускіх дэмакратычных сілаў на ўсход».

Што да лідэрства, дык Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што бязь лідэра дэмакратычныя сілы прайграюць:

«Я гатовы ісьці на кангрэс, дзе будзе абірацца адзіны лідэр. Кім бы ён ні быў, я буду на яго працаваць. Даю вам слова ў гэтым».

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0