Участак надгляду грамадзян пачне дзейнічаць на станцыі метро «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна з 1 сакавіка бягучага года. Аб гэтым паведаміла начальнік станцыі Ларыса Ляўковіч на сустрэчы са старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаем Ладуцькам.
«Участак надгляду грамадзян пачне дзейнічаць на станцыі метро «Кастрычніцкая» з 1 сакавіка, к
уды для надгляду супрацоўнікі міліцыі могуць запрасіць любога пасажыра.Таксама плануецца пабудаваць такія ўчасткі надгляду і на новых станцыях метро, — паведаміла Ларыса Ляўковіч.
Калі чалавек адмаўляецца ад надгляду, бо не бачыць для гэтага падстаў, супрацоўнік метрапалітэна мае права папрасіць гэтага грамадзяніна пакінуць метро і скарыстацца іншым відам грамадскага транспарту.
Гэта мера прадугледжана ў першую чаргу для дадатковай бяспекі грамадзян.