Сірыйскія сілы бяспекі заяўляюць, што ўзялі пад кантроль раён Баба Амр e цэнтры Хомса — горада, які ў апошнія некалькі тыдняў стаў цэнтрам узброенай барацьбы паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму Башара Асада.
Пасля трохтыднёвага бамбавання сірыйская армія распачала штурм горада. Мэтай арміі з’яўляецца раён Баба Амр з
«Раён знаходзіцца пад кантролем. Армія ўжо распачала зачыстку, прачэсваючы квартал за кварталам і дом за домам. Салдаты старанна аглядаюць усе падвалы і тунэлі ў пошуках зброі і тэрарыстаў», — паведаміла крыніца ў ваенным кіраўніцтве Сірыі.
Паводле ацэнкі ААН,
ад пачатку хваляванняў у Сірыі загінула ўжо 7 500 чалавек.Захад заклікае Асада сысці ў адстаўку і ўводзіць санкцыі, але да наўпростай вайсковай падтрымкі паўстанцаў справа не дайшла.