Чалавек застаецца чалавекам нават у самых цяжкіх умовах тыраніі. Вось апошні анекдот, папулярны гэтымі днямі ў Дамаску.

Прыносіць чалавек жонцы курыцу. Спячы, кажа, жанчына, курыцу нам. Не магу, кажа жонка. Няма газу ў плітцы. Можа тады ў мікрахвалёўцы, прапануе чалавек. Электрычнасці няма, кажа жонка. А можа вогнішча раскладзем, прапануе муж. Дроваў немагчыма купіць на базары, кажа жонка. На гэтых словах бройлер ускоквае на ногі і кукарэкае: «Няхай жыве ўсенароднаабраны прэзідэнт Башар Асад!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0