Добрая навiна для асобаў, якiя адбываюць пакаранне за нязначныя парушэннi закона.

Як паведамiў мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, зараз па даручэнню кiраўнiка дзяржавы МУС, Пракуратура, Вярхоўны Суд i Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта вывучаюць пытанне аб правядзеннi амнiстыi. Галоўны беларускi мiлiцыянер падкрэслiў, што гэты гуманны акт не будзе прымеркаваны да нейкай «круглай даты», а звязаны са змяненнямi, якiя былi ўнесены ў Крымiнальны кодэкс. У прыватнасцi, пасля апошняй «шлiфоўкi» памянёнага дакумента, некаторыя крымiнальныя пакараннi перайшлi ў шэраг адмiнiстрацыйных. Таму асобы, якiя здзейснiлi нязначныя парушэннi, вiдавочна, могуць разлiчваць на змякчэнне пакарання. Зрэшты, дакладна пакуль невядома, якiя катэгорыi i якая колькасць асуджаных трапiць пад амнiстыю. Уладзiмiр Навумаў паведамiў, што памянёныя вышэй дзяржаўныя органы на працягу сакавiка павiнны распрацаваць праект адпаведнага дакумента, пасля чаго вынесуць яго на разгляд Прэзiдэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?