Сайт «Дзедзіч» выступіў з ініцыятывай адключыцца ад радыёкропкі ды атрымаць «безьлiмiтны тарыф без лукавай прапаганды». Зрабіць гэта, на думку ініцыятараў, трэба ўсім у адзін дзень — чацьвер 15 сакавіка.

Аўтары нагадваюць, што шмат хто не падазрае, што да гэтага часу аплочвае радыёкропку разам з квартплатай, хоць ёй і не карыстаецца.

Згодна з правіламі аказаньня паслугаў радыёфікацыі, каб адключыцца ад радыёкропкі, абанэнту трэба пэрсанальна зьвярнуцца з заявай у мясцовую групу ўліку абанэнтаў радыёсеткі. Адрасы прыводзяцца на сайце «Дзедзіча».

Ілюстрацыя stroybm.ru (фраґмэнт)

З гісторыі радыёкропкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0