У Віцебску 1 сакавіка ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар вядомага мастака Юдэля Пэна. Яна была ўсталявана яшчэ да Новага года на «сінім доме». Тут раней знаходзіўся дом, дзе мастак жыў з 1897 па 1937 гады.

На барэльефе Пэн трымае ў руках палітру, а над подпісам на дошцы абдымаюцца два галубкі. Гэта сімвал сям’і, якой у мастака ніколі не было. Пад словамі на дошцы стаіць подпіс: «Агікбел 2006». Гэта азначае скарочаныя імёны аўтараў - скульптараў Аляксандр Гвоздзікаў, Іван Казак, Аляксандр Бялоў. Кампазіцыя выканана ў новым для манументальнай скульптуры матэрыяле - ліціевым камяні (палімербетон ці штучны камень).

Мерапрыемства прымеркавана да 70‑годдзя з дня трагічнай смерці мастака. Ён быў забіты ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Абставіны забойства па сённяшні дзень засталіся загадкавымі. Па версіі тагачаснага расследвання, прычынай забойства быў напад з мэтай рабунку.

1 сакавіка да магілы Юдэля Пэна на Старасямёнаўскіх могілках былі ўскладзены кветкі. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава твораў мастака і быў прэзентаваны каталаг ягоных прац.

Яна Ільіна, «Народныя навіны Віцебску»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0