У першы дзень вясны паказала сябе сьвету анталёгія «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю: беларускае жаночае апавяданьне».
У зборнік увайшлі творы найлепшых сучасных аўтарак: Наталкі Бабінай, Вольгі Бабковай, Тацьцяны Барысік, Марыі Вайцяшонак, Евы Вежнавец, Марыі Роўды ды іншых. Сьціплая і прынцыповая, шчырая і пасьлядоўная кніга пра тое, як быць жанчынай у Беларусі – з прадмовай Іны Кулей.
Выдатны падарунак да ўсіх вясновых сьвятаў.
?
Раней у "Кнігарні "Наша Ніва" выйшлі наступныя кнігі:
Рудкоўскі Пётра. Паўстаньне Беларусі, а таксама кніга рэпартажаў Андрэя Дынько і Андрэя Скурко "Беларусь за дзесяць падарожжаў" і Андрэя Хадановіча "100 лі100ў на тут.бай".