Сёння актывісты незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «МаладыФронт» правялі чарговую акцыю ў падтрымку паслоў краінаў ЕС.

На плоце пасольства Нямеччыны юнакі вывесілі расцяжку з надпісам " European ambassadors got missing till imprisoned here existing!!!», што перакладаецца, як «Еўрапейскія амбасадары зніклі, пакуль тут існуюць зняволеныя!!!». Банер размяшчаўся насупраць Лінгвістычнага універсітэта, таму сэнс паслання павінен быў быць зразумелы вялікай колькасьці людзей.

Нагадаем, што 28 лютага беларускі рэжым прапанаваў прадстаўніку ЕС і паслу Польшчы пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ на гэта паслы краін Еўропы пачалі тэрмінова выязджаць з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?