У Інтэрнэце з’явіліся скандальныя фота з аднаго з карпаратываў АНТ. Прадстаўнікі тэлеканала дзівяцца: «Здымкі былі зробленыя для ўнутранага карыстання.

Так супрацоўніцы віншавалі хлопчыкаў з 23 лютага».

Сумна вядомы аўтар праграмы «Як ёсць — так ёсць» Аляксей Міхальчанка ў кампаніі перапранутых дзяўчат выглядаў цалкам задаволеным

Крыніца Хартыі-97, які і дала рэсурсу здымкі, падзялілася: акрамя традыцыйнага распіцця спіртнога на працоўным месцы, у офіс АНТ запрасілі дзяўчат — студэнтак-льготніц4-га курса факультэта міжнародных адносін БДУ, а затым наладзілі сапраўднае шоу з пераапрананнем.

Адна з дзяўчат ад душы выконвала ролю суровага следчага сталінскага НКВД, а іншая — ваеннаслужачага беларускай арміі.

«Салiдарнасць» вырашыла высветліць: што гэта было і панясе ці хтосьці за «гульні з пераапрананнем» на працоўным месцы пакаранне.

Прэс-сакратар АНТ Таццяна Курбат здзівілася, пачуўшы пра тое, што здымкі з унутранай сеткі патрапілі ў інтэрнэт.

— Заяўляю абсалютна аўтарытэтна і кампетэнтна: у нас спіртныя напоі на працы не распіваюць, — заявіла прадстаўніца тэлеканала.

І патлумачыла, што 23 лютага ў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання «дзяўчаты — штатныя супрацоўніцы канала (а не нейкія студэнткі) —

павіншавалі хлопчыкаў і зладзілі для іх тэатральнае шоу».
 — Каб ўнесці характэрныя акорды і ноткі ў святкаванне, пераапрануліся ў ваенную форму, уручылі сімвалічныя падарункі і разышліся па сваіх месцах, — падагульніла суразмоўніца.

Адзначым, што ў сусветных навінах інфармацыя аб падобных гульнях з перапрананнямі заканчваецца вялікімі скандаламі з наступнымі публічнымі выбачэннямі, як мінімум, або адстаўкамі, як максімум галоўных герояў.

Уявіце сабе, каб на нейкім нямецкім ці аўстрыйскім тэлеканале тамтэйшыя дзяўчаты апрануліся ў форму гестапа.

НКВД у Беларусі і на прасторах былога СССР ажыццяўляла рэпрэсіі ў 1930-1950-я гады. У Беларусі рэпрэсавана было каля 600 тысяч чалавек, 200 тысяч з іх загінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?