Польскі сейм прыняў 2 сакавіка рэзалюцыю з патрабаваннем да Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных, паведамляе Польскае агенцтва друку.

Апрача таго, сейм заклікаў парламентарыяў краін Еўрасаюза да актыўных дзеянняў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Тэкст падрыхтаваны прэзідыумам камісіі сейма па міжнародных справах і прэзентаваны спікерам польскага парламента Эвай Копач.

«Драматычная грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі, у прыватнасці хваля палітычных рэпрэсій, што прайшла па Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, вымагае еўрапейскай салідарнасці», — сказана ў рэзалюцыі.

У ліку іншага польскія парламентарыі дамагаюцца неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выступаючы за ідэю ўручэння яму Нобелеўскай прэміі міру.

«Падтрымліваючы ініцыятыву ўручэння абаронцу правоў чалавека ў Беларусі Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру, сейм выказвае ўдзячнасць парламентарыям краін ЕС і Савета Еўропы, якія падтрымалі яго кандыдатуру, і заклікае працягваць праяўляць актыўнасць у гэтым кірунку», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?