Канцэрт, запланаваны на 3 сакавіка ў Маладзечне, адменены.
Як кажуць у мясцовым Доме культуры, слаба прадаюцца білеты. Не карыстаюцца попытам у маладзечанцаў і «Трусы» Данілец і Майісеенка, піша kraj.by.
А вось у Бабруйску канцэрт «На-на» перанеслі з 4 на 27 сакавіка.
Арганізатары спадзяюцца, што за гэты час фанаткі «нанайцаў» назбіраюць грошы.
Выступ выканаўцаў легендарнай «Фаіны» каштуе 125 тысяч рублёў, ці каля 15$.
Для параўнання: у Маладзечне за такую суму можна ажно чатыры разы паслухаць беларуса Аляксея Хлястова.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0