Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выказаў сваё задавальненне салідарнай і каардынаванай рэакцыяй ЕС на высылку беларускім бокам польскага пасла з Мінска.

«Польшча не зацікаўленая празмернай радыкалізацыяй санкцый. Мы лічым, што санкцыі павінны быць паслядоўна ўжываныя, калі прысутнічаюць абставіны, якія апраўдваюць увядзенне санкцый. Найважнейшае для нас — каб на гэтыя санкцыі пагаджаліся і каб іх выконвалі ўсе краіны — сябры ЕС.

Мы не фармулявалі ўмоваў, пры якіх паслы вернуцца ў Мінск.
Тым больш што, як ведаеце, уся справа пачалася не ад адклікання польскага пасла з Мінска, а — як бы гэта назваць? — ад таго, што нашага пасла папрасілі пакінуць краіну.
У гэтым сэнсе для нас важна, што Еўрасаюз адрэагаваў салідарным і каардынаваным чынам.
Гэта каштавала крыху намаганьняў і працы. Сёння я ўпэўнены, што інстытуты ЕС, уключна з высокай прадстаўніцай [Кэтрын Эштан], будуць клапаціцца пра тое, каб дыпламатычныя дзеяньні мелі каардынаваны характар. Гэта для нас ключавое. Пра тое, што будзе з санкцыямі далей, — ці яны стануць больш жорсткімі, ці памякчэюць — мы будзем інфармаваць па меры развіцця падзеяў», пракаментаваў Дональд Туск на просьбу карэспандэнта радыё «Свабода».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?