Зміцер Салаўёў, бацька адзінай вучаніцы беларускамоўнага класа, кажа, што прычынай пераводу дзяцей стала не мова навучання. Па яго словах, якія перадае праваабарончы сайт «Вясна», прычыны выключна асабістыя. Салаўёў адзначае, што адміністрацыя школы не робіць захадаў, каб павялічыць колькасць вучняў у беларускамоўным класе. Таму па заканчэнні навучальнага году ён плануе правесці акцыю па папулярызацыі беларускамоўнага школьніцтва.

Адзіны беларускамоўны клас у Магілёве існуе з 2010 года. Да нядаўняга часу там навучалася трое школьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?