Ягоны спадчынны маёнтак знаходзіўся ў Мураванай Ашмянцы (сёння — Ашмянскі раён).
Дарагастайскі доктар медыцыны. Стольнік літоўскі (1588–1590), крайчы літоўскі (1590–1592), падчашы літоўскі (1592–1597), вялікі маршалак літоўскі (1597–1615).
Выхоўваўся ў кальвінскай веры. Вучыўся ў Страсбурзе. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Нідэрландах, потым у Лівонскай вайне. Шмат падарожнічаў.
Пасля смерці Стэфана Баторыя некаторы час уваходзіў у прамаскоўскую групоўку, 9 жніўня 1587 у Акунёве пад Варшавай разам з сенатарамі ад ВКЛ вёў з маскоўскімі пасламі перамовы аб абранні на сталец Рэчы Паспалітай Фёдара Іванавіча і утварэнні уніі трох дзяржаў — ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы і Польшчы.
У 1600 Дарагастайскі іменем караля мірыў два магнацкія роды — Хадкевічаў з Радзівіламі, як сваяк абодвух. У выніку адбыўся шлюб Януша Радзівіла з Соф’яй з Хадкевічаў.
На сойме 1605 выступаў супраць падтрымкі Дзмітрыя Самазванца I, аднак у 1609 далучыўся да падрыхтоўкі маскоўскай выправы Жыгімонта Вазы. Перад генеральным штурмам Смаленску (1611) камандаваў часткай паўночнай аблогавай арміі, адзін з першых уварваўся ў фартэцыю, быў паранены.
Памёр Дарагастайскі 3 жніўня 1615. Паводле тэстаменту, целаВядомасць сабе ён заслужыў працай «Гіпіка, альбо Кніга пра коней». Гэта першы ў Рэчы Паспалітай дапаможнік па конегадоўлі і коннай яздзе.К. М. Дарагастайскага пахавалі ў Мураванай Ашмянцы ў радавым склепе, а сэрца — ва ўроцлаўскім храме. Даследнікі мяркуюць, што радавы склеп знаходзіўся ў крыпце кальвінскага збору, які стаяў на месцы драўлянага касцёла Панны Марыі.
«Гіпіка» складаецца з чатырох частак. У першай расказваецца пра конную язду, конскія масці і прыкметы, падбор і вырошчванне племяннога маладняка.
Кніга напісаная«Упершыню «Гіпіка» выходзіць з каментарыямі — без іх паўнавартаснае разуменьне «Кнігі пра коней» наўрад ці магчымае. У складанні камнтароў удзельнічала вялікая творчая група. (…) Спадзяемся, ласкавы чытач, што вы адчуваеце ў сабе шляхетны, рыцарскі дух і маеце «любасць да коней прыроджаную, а не прымусовую», — напісала ў прадмове беларускага выданны Святлана Ішчанка.па-польску , але ў 2007 у выдавецтве Юніпак з’явілася іпа-беларуску .





