112.by

112.by

У чацвер, у 10:04, у дзяжурную службу Магілёўскага ўпраўлення МНС паступіла паведамленне пра тое, што на вул. Крупскай знаходзіцца міна. Той, хто тэлефанаваў сцвярджаў, што снарад ляжыць проста на тратуары. Як паведамілі ратавальнікі, яго знайшоў дворнік, і ён пераконваў, што міна з’явілася пасля таго, як праехала машына, якая пасыпае тратуар пяском.

На вул. Крупскую выехала машына МНС. Да прыезду ратавальнікаў снарад ляжаў не на тратуары, а каля калоны будынка спартыўнага комплексу. Як аказалася,

дворнік прыбраў знаходку з пешаходнай дарожкі далей ад людзей.
Ён паведаміў пра гэта адміністрацыю Палаца гімнастыкі.

У МНС зазначылі,

што мінамётны снарад выпаў з машыны дарожных службаў, якая пасыпала тратуар пясчана-салянай сумессю.
«Сапёры вывезлі міну і ў 11:20 абясшкодзілі яе, — распавялі ратавальнікі. — Яна была дзеючай (гэта значыць магла падарвацца), засталася з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хутчэй за ўсё, апынулася ў машыне дарожнікаў падчас забірання пяску».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?