Ангела Мэркель на саміце ў Брусэлі.

Ангела Мэркель на саміце ў Брусэлі.

Лідары краін Еўрасаюза на саміце ў Брусэлі 2 сакавіка заклікалі Раду міністраў замежных справаў ЕС зрабіць далейшыя захады ў дачыненні да афіцыйнага Мінска. Пра гэта паведамляе прэсавая служба вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Выступаючы на саміце ЕС, прэзідэнт Еўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй зачытаў узгодненую заяву саміта адносна Беларусі:

«Еўрапейская рада выказвае сваю сур’ёзную занепакоенасць далейшым пагаршэннем сытуацыі ў Беларусі.

Яна вітае рашэнне Рады ЕС пашырыць спіс асобаў — адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, а таксама тых, якія падтрымліваць рэжым Лукашэнкі або атрымліваюць ад яго карысць — у дачыненні да якіх была ўжытая візавая забарона і замарожванне актываў.

Еўрапейская рада заклікае Раду ЕС працягнуць працу над далейшымі захадамі.

Еўрапейская рада яшчэ раз пацвярджае свой курс на ўзмацненне супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і падтрыманне дэмакратычных памкненняў беларускага народа.
Гэты тэкст быў аднадушна зацверджаны і краінамі-суседкамі Беларусі».

Гэта азначае, што ў выпадку калі ў Беларусі не будзе прагрэсу за сакавік, з вялікай доляй імавернасці Еўрасаюз распаўсюдзіць абмежавальныя меры яшчэ на кагосьці з бізнэс-крыла лукашэнкаўцаў.

На думку Анатоля Лябедзькі, Лукашэнка зрабіў усё, каб кансалідаваць ЕС.
«Еўрасаюз і Брусэль прынялі той мячык, пінг-понг, які накіраваў ім Аляксандр Лукашэнка. І яны прынялі ягоныя правілы гульні».
Папярэдняя праграма саміта не прадугледжвала абмеркавання беларускага пытання.
Яно было ўключана туды ў апошні момант. Гэта ілюструе ступень раздражнення палітыкай Аляксандра Лукашэнкі, якое назапасілася ў Еўропе.
Еўрапейцы чакаюць спынення рэпрэсій супраць народа Беларусі,
а таксама адмову Мінска ад правядзення варожай да еўрапейскіх краін палітыкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?