Шэраг пастараў беларускіх евангелісцкіх цэркваў накіравалі звароты ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі аб пераносе працоўнага дня з пятніцы 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка.

Паводле іх меркавання, нядзеля з’яўляецца днём для набажэнстваў і пакланення Богу, таму рашэнне аб пераносе працоўнага дня на нядзелю «не выклікана неабходнасцю і пагражае рэлігійным пачуццям і ладу жыцця мільёнаў хрысціян». Пастары звяртаюцца да ўлад з просьбай «улічыць інтарэсы мільёнаў хрысціян Беларусі, змяніць гэта рашэнне і адмовіцца ад пераносу працоўнага дня ці перанесці яго на іншы дзень (не нядзелю)».

Указ аб пераносе працоўнага дня з 9 на 11 сакавіка Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?