Дзяржаўная ўстанова «Сталічны транспарт і сувязь» апублікавала праект рэарганізацыі маршрутаў грамадскага транспарта. Нагадаем, увосень 2012 года адкрыюцца тры новыя станцыі метро, «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». У сувязі з гэтым

многія маршруты, місія якіх зводзілася да вывазу жыхароў Паўднёвага Захаду і Малінаўкі да станцыі метро «Інстытут культуры», стануць незапатрабаванымі.

Падобная сітуацыя адбылася і падчас увядзення станцый метро ў раёне Кунцаўшчына. Тады таксама былі адмененыя многія маршруты.

Але праспект Дзяржынскага адкрыецца не цалкам. Пачнецца будаўніцтва новай станцыі «Малінаўка», таму дарога ад Медыцынскага універсітэта да скрыжавання праспектаў Любімава і Дзяржынскага і вуліцы Чурлёніса па-ранейшаму будзе перакапаная.

Асноўныя змены закрануць наступныя маршруты:

Аўтобусы

№ 23 «Малінаўка-4 — Гарадскі Вал» паедзе ад плошчы Багушэвіча не да Гарадскога вала, а да аўтавакзала;

№ 74Х «Малінаўка-4 — Вакзал», наадварот, пойдзе да Гарадскога вала;

№ 35 «Дружная — Брылевічы» стане вывозіць да метро «Пятроўшчына» і жыхароў Брылевічаў, і жыхароў Малінаўкі (глядзі мапу);

№ 81Х «Малінаўка-4 — Дружная» закрыецца;

№ 90Х «Сярова — Гарадскі вал» закрыецца;

№ 103Х «Малінаўка-4 — Вакзал» закрыецца;

№ 117Х «Малінаўка-8 — Дружная» закрыецца;

№ 118Э «Малінаўка-4 — ст.м. Трактарны завод» закрыецца;

№ 128Э «Паўднёвы Захад — Дружная» закрыецца;

№ 176Э «Карбышава — С.Кавалеўскай» закрыецца;

№ 177Э «Малінаўка-4 — Камароўскі рынак» закрыецца.

Тралейбусы

№ 10 «Вяснянка — Малінаўка-4» з боку Малінаўкі скароціцца да д/с «Сямашкі»

№ 25 «Малінаўка-4 — Інстытут Культуры» закрыецца;

№ 32 «Малінаўка-4 — Вакзал» закрыецца;

№ 38 «Славінскага — Сямашкі» пойдзе па маршруце «Славінскага-Сухарава» праз вуліцы Панамарэнкі і Шаранговіча;

№ 45 «Паўднёвы Захад — Дружная» закрыецца;

№ 63 «Паўднёвы Захад — Інстытут культуры» закрыецца;

№ 64 «Малінаўка-4 — Інстытут Культуры» паедзе не ў цэнтр горада, а толькі на станцыі метро «Пятроўшчына»;

№ 65 «Малінаўка-4 — Дружная» закрыецца;

з’явіцца № 70 «Кунцаўшчына — Пятроўшчына», які паедзе па вуліцах Кунцаўшчына, Лабанка, Гарэцкага, Алібегава, Рафіева, Голубева і праспекту Дзяржынскага.

Астатнія маршруты можна ўдакладніць на мапе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?