СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» змяняе з 12 сакавіка 2012 г. тарыфы на паслугі сувязі.

У сярэднім выдаткі абанентаў павялічацца на 5%. Змены закрануць абаненцкія платы і званкі з тэлефонаў на некаторыя тарыфныя планы, а таксама кошт паслуг мабільнага Інтэрнэа. Пры гэтым умовы абслугоўвання не зменяцца на сацыяльна арыентаваных і карпаратыўных тарыфных планах.

«Кампанія МТС вымушана перагледзець тарыфныя планы ў адпаведнасці з бягучым узроўнем інфляцыі, — адзначыў генеральны дырэктар СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы“ Уладзімір Карповіч. — Змяненне тарыфаў пакрывае выдаткі кампаніі, якія дазваляюць актыўна развівацца, павышаць якасць сэрвісаў і паслуг, выводзіць на рынак новыя прадукты».

Тарыфы абяцаюць апублікаваць на сайце кампаніі 12 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?