Малодшая сястра прэзідэнта Ірана Парвін Ахмадзінежад саступіла больш кансерватыўнаму кандыдату ў ходзе галасавання ў горадзе Гармсар, які размешчаны прыблізна за 60 км на паўднёвы ўсход ад Тэгерана.

Папярэднія вынікі галасавання сведчаць аб тым, што

саюзнікі Ахмадзінежада пацярпелі паразу і ў многіх іншых выбарчых акругах.

Назіральнікі лічаць, што вынікі выбараў прадэманструюць баланс сіл у вышэйшых эшалонах улады Ірана пасля таго, як супрацьстаянне прэзідэнта Ісламскай рэспублікі і яго апанентаў выйшла на паверхню.

Улады Ірана дазволілі асвятляць парламенцкія выбары нават CNN. Такім чынам, журналісты тэлекампаніі змаглі трапіць на тэрыторыю Ісламскай рэспублікі першы раз за апошнія тры гады — з пачатку хваляванняў пасля выбараў прэзідэнта ў 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?