Сэрвіс па абмене і перапродажы білетаў на футбольныя матчы Еўра-2012па-ранейшаму даступны на афіцыйным сайце UEFA.

Платформа будзе працаваць да 10 красавіка. Раней казалася, што платформа для аперацый з квіткамі на матчы будзе дзейнічаць па 1 сакавіка.
Як паведаміў кіраўнік Еўра-2012 ва Украіне М Лубкіўські, сёння апошні дзень рэалізацыі білетаў для фанатаў — заўзятараў шаснаццаці нацыянальных камандаў, піша svit24.net

З прычыны таго, што заявак па квотах на гэтыя матчы з лішкам, намі будзе праведзена латарэя, заявіў Лубкіўські.

Астатнія квіткі могуць набыць заўзятары з іншых краінаў, у тым ліку і Беларусі. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце UEFA, а пры браніраванні квітка разлічыцца картачкай.

Білеты — трох цэнавых катэгорый: так, на матчы групавога турніру яны каштуюць 30, 70 і 120 еўра. На матчы плей-оф — даражэй. Так білеты 1-й (вышэйшай катэгорыі) на чвэрцьфінал каштуюць 150 еўра, на паўфінал — 270 еўра.

Таксама пры браніраванні квітка трэба ўлічваць, што з любога білета бярэцца 20 еўра за дастаўку білета (высылаюцца звычайнай поштай) + 10% камісіі ад кошта квітка. Таму замаўляючы, напрыклад, квіток за 120 еўра ўсяго заплаціш 152 еўра (120+20+12).

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня ў Польшчы (Варшава, Уроцлаў, Познань, Гданьск) і Украіне (Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў). Фінал пройдзе 1 ліпеня ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?