4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі. Карэспандэнт БелаПАН сустрэўся з грамадскімі дзеячамі Беларусі і даведаўся, што яны думаюць аб працы айчынных праваахоўнікаў.

Былы падпалкоўнік КДБ Валерый Костка, праваабаронца Алег Волчак, юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў сыходзяцца ў нездавальняючай ацэнцы працы беларускай міліцыі.

Валерый Костка, тым не менш, лічыць праваахоўныя органы неабходнымі грамадству пры любым палітычным ладзе. «Выстаўляць прэтэнзіі ўсёй міліцыі няправільна. Трэба выстаўляць прэтэнзіі тым, хто выконвае сваю функцыю не ў імя народа, а ў імя канкрэтнага чалавека і абараняе яго права, уваходзячы ў супярэчнасць з інтарэсамі грамадства. Ёсць функцыя, якая ў нас гіпертрафавана ўзрасла, гэта функцыя АМАПа, спецназу. Навошта іх столькі?» — запытаўся суразмоўца БелаПАН.

«Поўны непрафесіяналізм» — так ахарактарызаваў працу прадстаўнікоў беларускіх праваахоўных органаў Алег Волчак. З ім згодны Гары Паганяйла. «Тое, што мы бачым, — не проста бязмежжа, а грубае, цынічнае прымяненне сілы з адной мэтай — навесці страх на грамадства. Такая міліцыя выклікае толькі асцярогі і азлабленне ў грамадзян. Дзяржава арганізоўвае канфлікт паміж уладай і грамадзянінам, а затым з дапамогай дзеянняў міліцыі спрабуе яшчэ і раздуць гэты канфлікт», — зазначыў Паганяйла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?