«Ён ледзь прыйшоў на спатканне. Вельмі худы і слабы. Яму трэба неадкладная медыцынская дапамога ва ўмовах добрай цывільнай лякарні, турэмным лекарам ён не давярае», — паведаміла маці вязня Лідзія Каваленка.

Паводле брата Сяргея Каваленкі Віталя, вязень не збіраецца сканчаць галадоўку, пакуль не адменяць незаконны прысуд. «Сяргей сапраўды вельмі слабы, але маральна ён моцны як ніколі. Ён заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасць сваёй радзімы і яе нацыянальныя сімвалы. Асобна Сяргей падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае і дапамагае ягоным сваякам, і асабіста падзякаваў Зянону Пазьняку за салідарнасьць з ім», — распавёў Віталь Каваленка.

З перапынкамі Сяргей Каваленка галадае з сярэдзіны снежня, у лютым цалкам адмовіўся ад ежы. За час галадоўкі вязень схуднеў болей як на 30 кілаграмаў. Актывіста КХП — БНФ Сяргея Каваленку суд прызнаў вінаватым у парушэнні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі», прызначанай за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы ў Віцебску і асудзіў на 2 гады і месяц калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?