Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, былі празрыстымі і канкурэнтнымі, заявіў 5 сакавіка на брыфінгу ў Маскве кіраўнік місіі назіральнікаў СНД Наўрыз Айдараў, паведамляюць расійскія СМІ.
«Міжнародныя назіральнікі ад СНД робяць відавочную выснову: у наяўнасці высокая палітычная актыўнасць інстытутаў грамадзянскай супольнасці, усіх удзельнікаў выбарчага працэсу, бесперашкоднае правядзенне імі мітынгаў і сходаў, аператыўнае рэагаванне органаў улады Расіі на іх прапановы, накіраваныя на ўдасканальванне нацыянальнага выбарчага заканадаўства», — заявіў Айдараў.
Паводле яго слоў, місія назіральнікаў СНД ацэньвае выбары «як празрыстыя, праведзеныя ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі, галоснасці, якія адпавядаюць агульнапрызнаным дэмакратычным нормам».
Як паведамлялася, у складзе місіі назіральнікаў СНД працавала каля паўсотні прадстаўнікоў Беларусі. Функцыю каардынатара групы беларускіх назіральнікаў выконвала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Сумесна з іншымі каардынатарамі ад краін і арганізацый СНД яна ўдзельнічала ў выпрацоўцы заявы місіі па выніках галасавання.
У той жа час місія назіральнікаў ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ўказвае на адсутнасць роўных умоў для кандыдатаў у прэзідэнты.
«Назіральнікі адзначылі, што ўсе кандыдаты мелі доступ да СМІ, аднак прэм’
У цэлым працэс галасавання ў дзень выбараў місія назіральнікаў БДІПЧ і ПАСЕ ацэньвае пазітыўна. Аднак, на іх думку, «працэс пагоршыўся ў ходзе падліку галасоў, які быў ацэнены негатыўна практычна на траціне выбарчых участкаў, дзе вялося назіранне,
Міжнародныя назіральнікі заяўляюць, што «выбары выявілі асноўнага пераможцу на аснове абсалютнай большасці без неабходнасці правядзення другога тура». У той жа час, падкрэсліваюць яны, у ходзе выбарчай кампаніі меліся абмежаванні і недахоп бесстароннасці.
Паводле апошніх звестак ЦВК Расіі, па выніках апрацоўкі 99,84% пратаколаў участковых выбарчых камісій Уладзімір Пуцін атрымаў 63,64% галасоў (42.576.420). На другім месцы — лідар Кампартыі Расіі Генадзь Зюганаў (17,19%, ці 12.281.530 галасоў), на трэцім — алігарх Міхаіл Прохараў (7,93%, 5.670.345), на чацвёртым -старшыня