Мінімальны бал плануецца ўстанавіць па выніках ЦТ сёлета, паведаміў сёння ў час online канферэнцыі на сайце БелТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час, у рамках сваёй кампетэнцыі, Міністэрства адукцыі прапануе ўсім зацікаўленым на абмеркаванне праект дакумента, які ўстанаўлівае ўзровень мінімальнага станоўчага бала на ЦТ 2012 года па ўсіх прадметах для паступлення ў ВНУ.

Магчыма, ён будзе не ніжэйшы за 7 балаў.

Гэта азначае, што атрымаўшы бал, ніжэйшы за ўстаноўлены, абітурыент не зможа паступаць у ВНУ. «Пры гэтым ён зможа выкарыстаць сваё права для паступлення ў ССНУ і ПТВ», — сказаў міністр. Такая мера дасць магчымасць паступаць у ВНУ толькі падрыхтаваным абітурыентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?