Пра гэта сёння заявіў генеральны дырэктар «Мінск-Арэны» і старшыня Беларускага саюза канькабежцаў Мікалай Ананьеў падчас прыёму ў Нацыянальным алімпійскім камітэце члена выканкама Міжнароднага саюза канькабежцаў (ІСА) японкі Дзюнка Хірамацу.

Для таго каб прымаць чэмпіянаты свету або Еўропы, трэба, акрамя ўсяго іншага, жаданне краіны. Пра такую ахвоту Беларусі пакуль казаць, напэўна, рана. Хоць і Дзюнка Хірамацу, працуючы падчас юніёрскага чэмпіянату свету на «Мінск-Арэне», а таксама іншыя госці і ўдзельнікі спаборніцтваў засталіся пад уражаннем ад таго, як быў арганізаваны наш турнір.

«Расіяне, у якіх моцнае лобі ў ІСА, проста прасілі, каб мы абавязкова зрабілі заяўку на правядзенне дарослага чэмпіянату свету ці Еўропы 2016 года», — сказаў Ананьеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?