Аднак, паводле місіі МВФ, для перамоваў спатрэбіцца згода ўсіх структураў улады і прыняцце пакету захадаў дзеля эканамічнай стабільнасці, а таксама рашэнне ўладаў стаць на шлях глыбокіх рэформаў. Паводле кіраўніка місіі Крыса Джарвіса, патрэбная ўпэўненасць, што праграму падтрымаюць краіны -- сябры МВФ:

«Мы не можам спрабаваць перадугадваць, што будзе ўплываць на рашэнне і паводзіны краін МВФ. Мы хацелі б аказаць падтрымку ўраду і Нацбанку ў распрацоўцы надзейнай і абгрунтаванай палітыкі, якую маглі б падтрымаць краіны -- сябры МВФ. Калі мы ўбачым добрыя перспектывы, што ўсе ўрадавыя структуры могуць падтрымаць рэалізацыю праграмы, тады мы зможам пракансультавацца з іншымі краінамі адносна фінансавай падтрымкі».

Паводле эксперта МВФ, Беларусь здольная пагашаць запазычанасць перад крэдыторамі. Пры правядзенні патрэбнай палітыкі запазычанасць застанецца на прымальным узроўні. Крыс Джарвіс таксама адзначыў, што «рэзервы ў Беларусі застаюцца на нізкім узроўні».

Ён лічыць, што пры ўмове правядзеньня патрэбнай палітыкі Беларусі было б неабходна атрымаць дадатковае фінансаванне. Паводле Джарвіса, «МВФ не рэфінансуе той доўг, які краіна мае перад МВФ».

МВФ прапануе распрацаваць для беларускай эканомікі паслядоўны плян. Паводле прадстаўнікоў місіі МВФ, было б памылковым значна павышаць заробкі, пакуль яшчэ не дасягнутая трывалая стабільнасць. Прыярытэтнай задачай беларускіх уладаў павінна стаць забеспячэнне стабільнасці ў эканоміцы. Сярод іншага, для гэтага трэба стрымліваць заробкі. Адносная стабільнасць эканомікі дае магчымасць абдумаць больш доўгатэрміновыя мэты. Эксперты адзначаюць неабходнасць захоўваць «устойлівы ўзровень дзяржаўнай запазычанасці». Нацбанк павінен забяспечыць нізкі ўзровень інфляцыі пры гнуткасці валютнага курсу. Таксама трэба вызначыць палітыку структурных рэформаў. Эксперты МВФ, сярод іншага, рэкамендуюць лібералізацыю цэнаў, умацаванне ролі прыватнага сектару.

Чарговая поўнамаштабная місія МВФ плануецца ў кастрычніку. Аднак місія можа прыехаць і раней, бо МВФ плянуе інтэнсіўныя сувязі зь беларускім бокам.

***

Аглядная місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам, якая прыбыла ў Мінск 22 лютага, завяршыла працу ў Беларусі. Місія правяла традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў эканоміцы краіны і зрабіла другі постпраграмны маніторынг — вывучыла, як выконваюцца ўмовы папярэдняга крэдыту МВФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?