Міжнародны валютны фонд па выніках працы сваёй агляднай місіі ў Мінску сфармуляваў умовы разгляду пытання аб магчымасці фінансавай падтрымкі Беларусі.
Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс 5 сакавіка на
Паводле яго слоў, у гэтым пытанні з боку фонду існуе некалькі крокаў.Пры гэтым, адзначыў Джарвіс, вызначэнне «аб`ёмаў фінансавання, якія могуць спатрэбіцца краіне», — адзін з апошніх крокаў. Першы крок — «вызначэнне неабходнай эканамічнай палітыкі і ўпэўненасць поўнай яе падтрымкі».
«Мы павінны быць упэўнены, што людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі. Таму для таго каб мы маглі пачаць разгляд пытання аб магчымай новай праграме супрацоўніцтва Беларусі і МВФ,
нам спачатку неабходна пераканацца, што такая падтрымка прапанаваных мер і рэформ сапраўды існуе», — падкрэсліў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі.
«Нам таксама будзе неабходна ўпэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрымана краінамі — членамі МВФ», — дадаў ён.
Каментуючы, як можа паўплываць абвастрэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам, на рашэнне МВФ аб выдзяленні крэдыту, Джарвіс адзначыў: «Мы не можам прадбачыць, што будзе ўплываць на рашэнне і паводзіны краін — членаў МВФ. Са свайго боку мы хацелі б аказаць падтрымку Нацыянальнаму банку і ўраду ў распрацоўцы настолькі надзейнай і абгрунтаванай эканамічнай палітыкі, якая была б падтрымана ўсімі краінамі — членамі МВФ».
«Толькі тады, калі мы ўбачым добрыя перспектывы таго, што ўсе дзяржструктуры гатовы будуць аказаць поўную падтрымку праграме, толькі тады мы будзем гатовы пракансультавацца з астатнімі краінамі — членамі МВФ, наколькі яны гатовы будуць падтрымаць такое рашэнне», — патлумачыў ён.
Місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам працуе ў Мінску з 22 лютага па 6 сакавіка. Эксперты правялі традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах — членах МВФ. Акрамя гэтага, місія выканала другі постпраграмны маніторынг. Такі маніторынг праводзіцца ў дачыненні да тых краін, якія атрымлівалі буйныя крэдыты ад МВФ.
Запазычанасць Беларусі перад МВФ цяпер складае 3,8 млрд. долараў.У 2012 годзе Беларусь павінна накіраваць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш чым 1,6 млрд. долараў. У наступныя два гады (2013–2014) штогадовыя плацяжы па пагашэнні знешняга дзярждоўгу ўсім крэдыторам перавысяць 3 млрд. долараў.
Беларускія ўлады накіравалі ў МВФ хадайніцтва, у якім прапанавалі выдзеліць новы крэдыт, каб рэфінансаваць наяўную запазычанасць. Аб гэтым паведаміла ў канцы студзеня журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.