Так выглядае апошняе перавыданне кнігі.

Так выглядае апошняе перавыданне кнігі.

Пад такой вокладкай дэтэктыў выйшаў у 2010-м.

Пад такой вокладкай дэтэктыў выйшаў у 2010-м.

Раман прадаецца амаль задарма — усяго 32 еўрацэнты.

Раман прадаецца амаль задарма — усяго 32 еўрацэнты.

У дзяржаўнай рэдакцыйна-выдавецкай установе «Літаратура і мастацтва» перавыдалі дэтэктыў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Як паведамілі ў РВУ «ЛіМ»,

у розніцу ў выдаўца кніга каштуе 100 690 рублёў.

Гэта значыць, што ў кнігарнях цана на яе будзе яшчэ большай.

Адметна, што ў мінскіх кнігарнях яшчэ прадаецца першае выданне дэтэктыва, якое выйшла ў 2001 годзе ў «Мастацкай літаратуры». І па смешнай цане — 4550 рублёў. Але гэта не мінімум. Блогер Павел Бераснеў адшукаў гэты ж дэтэктыў за 3450 рублёў. Значыць, не раскупілі. Нават пазнейшае выданне каштуе значна менш — усяго 2 еўра.

Пра «Тайну Авальнага кабінета» загаварылі з-за эратычнага зместу дэтэктыва.

У некаторых месцах аўтар даволі падрабязна апісвае інтымныя сцэны паміж галоўным героем, прэзідэнтам ЗША, і яго жанчынамі.

Найбольшае абурэнне кнігай выклікала гісторыя з прыездам у Беларусь нямецкага гурту Rammstein у 2010 годзе. Тады Мікалай Чаргінец, як старшыня Грамадскай рады па маральнасці, спрабаваў адмяніць канцэрт. Тлумачыў гэта тым, што нямецкія музыкі прапагандуюць распусту. Але вось закіды ў амаральнасці сваёй кнігі адкідаў.

«Амерыканцы ўпрошваюць мяне чацвёрты год перавыдаць. А калі ўлічыць, што ён перавыдадзены ў дванаццаці краінах і сямнаццаць разоў выдаваўся ў Беларусі і Расіі… Рэч ідзе пра тое, што рабіў прэзідэнт Амерыкі.

Вы не знойдзеце там ніводнага факту прыдуманага, калі гаворка ідзе аб «салёнасці».
Вы папракаеце: «Ай-ай, што ж там напісаў?!». А я магу сказаць: «Ай-ай, што ж ваш прэзідэнт нарабіў?!" Я пісаў праўду», — так Чаргінец апраўдаваўся за свой твор.

Тайна Овального кабинета / Николай Чергинец. — Мінск, Літаратура і мастацтва, 2012. — 536 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?