Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 5 сакавіка ў 11.00 на вуліцы Дастаеўскага пры ўездзе ў Пінск.

«50-гадовая пінчанка, кіруючы аўтамабілем „Фальксваген Туран“, ад’ехала ад прыдарожнага кафэ і рухалася ў бок Пінска. Спачатку яна з’ехала ў кювет, выбраўшыся адтуль, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніла лабавое сутыкненне з аўтамабілем „Мерседэс Бенц 320“. У выніку аварыі 36-гадовы вадзіцель „Мерседэса“, жыхар Пінска, атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, пералом левай ключыцы і быў шпіталізаваны ў пінскую гарадскую бальніцу», — паведаміла Сахарчук.

Вінаватая ў ДТЗ не пацярпела. У крыві ў яе выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

Абодва транспартныя сродкі атрымалі значныя механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?