Двор консульства быў перакрыты міліцэйскім кардонам.

Двор консульства быў перакрыты міліцэйскім кардонам.

Сапёрная брыгада рыхтуецца да працы.

Сапёрная брыгада рыхтуецца да працы.

Службовы сабака адлыньваў.

Службовы сабака адлыньваў.

Сапёр нясе прадмет, які выклікаў такі вэрхал.

Сапёр нясе прадмет, які выклікаў такі вэрхал.

Па візы да консульства прыйшло каля 50 чалавек.

Па візы да консульства прыйшло каля 50 чалавек.

6 сакавіка праца мінскага консульства Польшчы ў Беларусі на вуліцы Крапоткіна была спыненая на дзве гадзіны.

Як паведамілі карэспандэнту «Нашай Нівы» супрацоўнікі сілавых структураў, каля 15-й побач з консульствам быў знойдзены падазроны чамаданчык.

Невялікая пластыкавая тэчка чорнага колеру ляжала на ганку аддзялення «Прыёрбанка», што знаходзіцца з консульствам у адным двары.
Тэрыторыя ля польскага прадстаўніцтва была ачэпленая міліцыяй. На вуліцы за кардонам стаялі каля 50 чалавек, якія прыйшлі па візы.
Каля 16.30 прыбыла сапёрная група. Супрацоўнік у спецкасцюме даследаваў чамаданчык каля 10 хвілін. Бомбы ў ім не аказалася.
Службовы сабака, які прыбыў разам з сапёрамі, нават не захацеў падысці да падазронага прадмета.

Праца консульства ўзноўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?