Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай гутарцы яшчэ раз асабіста павіншаваў наноў абранага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з пераканаўчай перамогай на выбарах, што прайшлі 4 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, падчас гутаркі быў абмеркаваны комплекс пытанняў, што тычацца далейшай інтэграцыі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, але ўжо найбліжэйшым часам яны плануюць правесці рабочую сустрэчу. Дзе і калі — прэс-служба не ўдакладняе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?