100 прафесійных рэжысёраў, мастакоў і крытыкаў ў галіне анімацыі склалі свой рэйтынг сотні найлепшых фільмаў. Анімацыйны фільм «Жыў-быў сабака» Эдуарда Назарава ўзначаліў «Залатую сотню» расійскіх мультфільмаў, створаных за 100 гадоў.

Шэдэўры расійскай анімацыі прафесіяналы ў гэтай сферы выбралі сумеснымі намаганнямі.

Кожнаму эксперту было прапанавана скласці свой рэйтынг, і найбольш часта згадваны фільм узначаліў спіс. Ім апынуўся «Жыў-быў сабака» Эдуарда Назарава.

«У кожнага пакалення свой выбар», — сказаў Эдуард Назараў, аўтар найлепшага фільма стагоддзя. Яго здымалі па матывах украінскай народнай казкі. Фразы з гэтай анімацыйнай стужкі сталі крылатымі, напрыклад, «Зараз спяю!». А 

для музычнага афармлення мультыка выкарыстоўваліся ўкраінскія народныя песні «Ой там на горі» і «Косив батько, косив я» ў выкананні фальклорнага ансамбля з вёскі Крачковка Палтаўскай вобласці.
Другое месца дасталася «Вожыку ў тумане» Юрыя Нарштэйна, названаму ў 2003 годзе найлепшым фільмам усіх часоў і народаў, а трэцяе — «Віні Пуху» Фёдара Хітрука.

Адзначым, што ў першых радках рэйтынгу па тры працы Хітрука і Нарштэйна.

Замыкаюць дзясятку «Малы і Карлсан» Барыса Сцяпанцава і «Карова» оскараўскага лаўрэата Аляксандра Пятрова.
У спіс таксама патрапілі самыя вядомыя фільмы мэтраў расійскай анімацыі: «Пунсовая кветачка» Льва Атаманава, «Падаў леташні снег» Аляксандра Татарскага, «Умка» Уладзіміра Папова.

У рэйтынгу сабраныя карціны розных жанраў: і так званая аўтарская, сур’ёзная анімацыя, і фільмы для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?