6 сакавіка клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Таронта» падпісаў новы пяцігадовы кантракт з беларускім цэнтральным нападнікампаведамляе афіцыйны сайт НХЛ.28-гадовым Міхаілам Грабоўскім,
Фінансавыя ўмовы падпісанага пагаднення не паведамляюцца. У адпаведнасці з папярэднім кантрактам Грабоўскі зарабляў 2,85 млн. долараў у год.
«Мы вельмі рады, што Міхаіл будзе выступаць за наш клуб на працягу пяці наступных гадоў.
Яго хуткасць і тэхніка выдатна падыходзяць пад стыль гульні „Таронта“.У плане стаўлення да справы і працавітасці Грабоўскі і наогул сапраўдны прыклад для пераймання», — пракаментаваў падпісанне новага кантракта генеральны менеджар клуба Браян Бурк.
У гэтым сезоне Грабоўскі набраў 45 (20+25) ачкоў і з’яўляецца адным з ключавых гульцоў «Таронта».