"Мая біяграфія - сымбаль ХХ ст. Жыў у праклятым таталітарным стагодзьдзі, якое, спадзяюся, ужо скончылася. Таталітарызм, гітлерызм, фашызм, саветызм і камунізм - вось грамадзкія сыстэмы, у якіх увасобілася зло, якое пануе паміж людзей", - пісаў Густаў Герлінг-Грудзіньскі.

"Іншы сьвет" - апісаньне расчалавечваньня чалавека ва ўмовах ГУЛагу (куды Грудзіньскі трапіў з турмаў у Гарадні й Віцебску). Раман быў напісаны за дваццаць гадоў да твору Салжаніцына. Гэта погляд эўрапейскага чалавека на расейскае пекла, і ў тым каштоўнасьць раману. Выдадзены ў 1952 г. у Лёндане, "Іншы сьвет" быў асуджаны або незаўважаны заходнімі інтэлектуаламі, якія яшчэ захапляліся савецкай утопіяй. І на Захадзе Грудзіньускі зазнаў нястачу й перасьлед. Цяпер раман перакладзены на дзясяткі моваў (ужо і на нашую). Паводле апытаньня чытачоў "Rzecz pospolitej", ён заняў чацьвертае месца ў намінацыі "Кнігі, якія стварылі сучаснае мысьленьне".

Пераклад Святланы Курс, мастацкі рэдактар - Віктар Корзун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0