Беларускія спартсмэнкі заваявалі залатыя ўзнагароды чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні ў ангельскім Бірмінгеме. Такога цудоўнага Юліяна Юшчанка, Ірына Хлюстова, Сьвятлана Ўсовіч й Ілона Ўсовіч дасягнулі ў эстафэце 4х400 м. Ужо пасьля першага этапу беларускі лідзіравалі. На апошнім этапе асабліва вызначылася Ілона, якая не пакінула саперніцам ніякіх шанцаў. Вынік нашага квартэту 3 хвіліны 27,83 сэкунды — новы рэкорд Беларусі.

Выхаванцы трэнэра зборнай Анатоля Бадуева перавыканалі першапачатковыя мэты на гэты чэмпіянат. У скарбонцы беларускай зборнай акрамя эстафэтнага «золата», ёсьць яшчэ два «срэбры» (Павал Лыжын у штуршку ядра й Ілона Урбановіч) і адна «бронза» (Андрэй Краўчанка, лёгкаатлетычнае мнагаборства).

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0