8 сакавіка ў экс-кандыдата у прэзідэнты і палітвязня Андрэя Саннікава дзень нараджэння.

Палітвязня можна павіншаваць не выходзячы з дома, пазваніўшы на нумар 166 (тэлефон мае быць стацыянарны).

Андрэй Саннікаў,
211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, папраўчая калонія № 3.

Міні-фільм, прысвечаны Андрэю Саннікаву.

* * *

У маі 2011 года Андрэй Саннікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне ён павінен быў у калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), аднак палітыка некалькі разоў пераводзілі ў іншыя калоніі.

У канцы студзеня стала вядома, што Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні. Паводле слоў яго жонкі Ірыны Халіп, яно было напісана яшчэ 20 лістапада мінулага года пад уздзеяннем катаванняў. У МУС сцвярджаюць, што прашэнне Саннікаў напісаў 23 снежня, і праз месяц, 23 студзеня, адміністрацыя калоніі «Віцьба-3» перадала яго ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта. Прадстаўнікі адміністрацыі сітуацыю з прашэннем Саннікава не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?